Вядомы місіянер і багаслоў протаіерэй Алег Сцяняеў мяркуе, што Украіну трэба раздзяліць на дзве дзяржавы: усходнюю і заходнюю.

«Магчымае рашэнне — гэта аддзяленне Усходняй Украіны ад Заходняй і далучэнне Заходняй Украіны, магчыма, да Польшчы ці да каго-небудзь яшчэ, бо яны самастойна кіраваць не ўмеюць, няма вопыту такога, ніколі не мелі сваёй улады», — словы святара прыводзіць партал «Праваслаўны погляд».

«З Расіяй яны былі вельмі кароткі перыяд падчас Першай сусветнай вайны і пасля Другой сусветнай вайны. Увесь час іх існаванне было без нас, і яны ніколі не мелі самастойнасці, той самастійності, пра якую яны цяпер крычаць, гэтага ніколі ў іх не было», — мяркуе айцец Алег.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што ва Украіне дамінуюць цяпер заходнія ўкраінцы, іх становіцца ўсё больш і больш, «бо ў Рыма-каталіцкай і Грэка-каталіцкай царкве аборты катэгарычна забаронены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?