Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў сын экс-прэзідэнта, дэпутат Віктар Януковіч, перадае УНН.
Здароўем адхіленага прэзідэнта пацікавіўся адзін з карыстальнікаў.
Януковіч-сын пра здароўе бацькі адказаў коратка. «З ім усё ў парадку», — напісаў сёння сын Віктара Януковіча.
Нагадаем, 7 сакавіка «Маскоўскі камсамолец» паведаміў, што паводле неафіцыйнай інфармацыі Віктара Януковіча ў цяжкім стане шпіталізавалі ў адну з медыцынскіх устаноў Масквы.
Пазней ва ўстановах аховы здароўя Масквы паведамілі, што Януковіча там не шпіталізавалі.





