Раніцай 7 сакавіка ў Мінску па месцы нясення службы быў знойдзены павешаным афіцэр МНС, паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на свае крыніцы.
Старшы лейтэнант унутранай службы Юрый Латышаў з'яўляўся начальнікам варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі (ПАВЧ) № 14 Заводскага РАНС Мінскага гарадскога УМНС.
Прычыны таго, што адбылося невядомыя. Праводзіцца службовая праверка. Справай займаецца Следчы камітэт. Атрымаць каментар у СК не атрымалася, піша TUT.BY.
Абставіны ўдакладняюцца, праводзіцца службовае разбіральніцтва.
Паводле адной з версій (па чутках), быў канфлікт у сям'і, што і паслужыла прычынай суіцыду, мяркуе charter97.org.





