13 сакавіка прыпадае першая гадавіна абрання кардынала Хорхе Марыа Берголіа, які ўзяў сабе імя Францішак, у якасці Наступніка святога Пятра.

Як паведаміла Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі.

Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?