Падчас учорашняй нарады ў рэзідэнцыі прэзідэнта на працоўным стале ў Аляксандра Лукашэнкі быў заўважаны манаблочны настольны кампутар iMac.
Тым самым Лукашэнка стаў у адзін шэраг з такімі вядомымі ў свеце прыхільнікамі прадукцыі амерыканскай карпарацыі Apple, як Кім Чэн Ын і Віктар Януковіч.
Раней са смартфонам iPhone таго ж вытворцы быў заўважаны малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.





