Вядомы французскі гісторык Жак Лё Гоф памёр у Парыжы. Яму было 90 гадоў. Пра гэта паведамляе газета Le Monde. Прычыны смерці гісторыка не называюцца.
Жак Лё Гоф нарадзіўся 1 студзеня 1924 года ў горадзе Тулон, вывучаў гісторыю еўрапейскага сярэднявечча, у прыватнасці, быў буйным спецыялістам па XIII ст. Ле Гоф з'яўляецца аўтарам многіх навуковых кніг і біяграфій вядомых гістарычных дзеячаў (Людовіка IX Святога і Францыска Асізскага).
Першая кніга Лё Гофа «Інтэлектуалы ў сярэднія вякі» выйшла ў 1956 годзе, аднак папулярнасць яму прынесла кніга «Нараджэнне чысцілішча» (1981): рэлігія была адной з яго любімых тэм.
З 1975 па 1977 год гісторык займаў пасаду першага дырэктара французскай Вышэйшай школы сацыяльных навук.





