У Мінску судзебная палата пастанавіла знішчыць брашуру Льва Талстога «Не магу маўчаць». Ад 16 сакавіка сканфіскавана 18 газет; абложана штрафам 4 газеты на 1600 рублёў; пацягнулі пад суд 9 рэдактараў, з гэтага ліку 4 па крымінальных справах.

«НН». №13. 1914.

У Гарадзенскім медычным інстытуце адбыўся конкурс прыгажосці. Адбыўся пры нечуванай колькасці прэтэндэнтак. Сакрэт папулярнасці шоу просты: першая прыгажуня атрымлівала працоўнае месца ў гарадскім клінічным шпіталі.

Адразу перад вачыма паўстаў малюнак: паступіўшы ў мед, адна частка студэнтак сядзіць за кніжкамі, а другая не вылазіць з касметычных салонаў. У выніку батанічкі выпраўляюцца ішачыць чаўнакамі ў Польшчу, а тыя, у каго ногі даўжэйшыя, працуюць па спецыяльнасці.

«НН». №13. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0