Фота www.lida.info
На беразе Нёмана ў Лідскім раёне, побач з горадам Бярозаўка, ужо пабудаваныя сядзіба, альтанка і абаронная вежа ў сярэднявечным стылі, якія ўзведзены з выкарыстаннем старадаўніх інструментаў па правілах сярэднявечнага дойлідства.
Напрыклад, каб пакрыць дах чаротам, пайшло пяць месяцаў.
Наступная мэта – будаўніцтва баявой ладдзі вікінгаў даўжынёй 14 метраў.
Пакуль плошча музея займае 15 сотак. Але стваральнікі плануюць пашырыць яго і прадставіць абарончую архітэктуру таго часу, побытавыя рэчы і інструменты.
А таксама стварыць сапраўдны флот вікінгаў, дзе будуць розныя тыпы судоў.
Істотна, што матэрыялы музея будуць прэзентаваць не толькі сусветную гісторыю.
Бо вікінгі паўплывалі на развіццё беларускіх земляў. Паводле адной з версій, полацкі князь Рагвалод, які прыйшоў «з-за мора» таксама быў скандынавам (на Русі іх называлі не вікінгамі, а варагамі).
Інфраструктура, якую стварылі арганізатары, ужо дазваляе працаваць музею як частцы аграсядзібы. У будучыні там будуць праводзіцца фестывалі з паказам сярэднявечных касцюмаў і фаершоу.
Першыя турысты змогуць наведаць музей праз месяц.





