Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 7 красавіка асудзіў Таццяну Вінакураву на 4,5 года зняволення за «незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі» і «асабліва злоснае хуліганства», учыненае ля будынка КДБ. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Выбух каля будынка УКДБ па Віцебскай вобласці на вуліцы Савецкай здарыўся 11 лістапада 2012 года, і толькі цяпер адкрыліся падрабязнасці гэтай справы.

Амаль адразу пасля выбуху з'явілася афіцыйная інфармацыя, што падазраваная ў арганізацыі выбуху — жанчына, якая носіць мужчынскае адзенне і, верагодна, захапляецца «мужчынскімі» відамі спорту.

Паведамлялася таксама, што пад увагу праваахоўных органаў яна трапляла і раней, у прыватнасці, за хуліганства — за разбітыя вітрыны ў крамах.

Імя асуджанай упершыню прагучала 7 красавіка ў навінах АНТ. Тамсама паведамлялася, што чэмпіёнку Таццяну Вінакураву затрымалі перад самым ад’ездам на чэмпіянат Эўропы па матакросе. Як інфармуе тэлеканал АНТ, калісьці яна была адзінай у краіне жанчынай-матагоншчыцай і дагэтуль захавала добрую спартовую форму — на судзе калегі ўспаміналі, што на адной руцэ яна падцягваецца 20 разоў.

Да затрыманьня па падазрэнні ў здзяйсненьні выбуху каля КДБ Таццяна Вінакурава працавала паштаркай у прыгарадзе Віцебска. Дзяржаўны абвінаваўца Алег Антоненка паведаміў, што падчас следства і ў судзе яна адмаўляла хуліганскі матыў свайго ўчынку, але тых матываў і прычын, якія прыводзіла абвінавачаная, афіцыйныя СМІ не паведамляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?