Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў выказаў гатоўнасць правесці раўнд перамоваў з Брусэлем і Вашынгтонам па ўкраінскім пытанні, настойваючы пры гэтым на прысутнасці прадстаўнікоў з Поўдня і Усходу краіны.
«Мы гатовыя да шматбаковых перамоваў, на якіх былі б прадстаўлены еўрапейскі, амерыканскі, расійскі і ўкраінскі бакі.
Мы падтрымліваем удзел Поўдня і Усходу Украіны ў гэтых перамовах», — сказаў міністр рэпарцёрам.
Пры гэтым расійскае МЗС напярэдадні перасцерагла Кіеў ад прымянення сілы ў дачыненні да прарасійскіх актывістаў.
У сваю чаргу, генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн у аўторак папярэдзіў Маскву, што любое расійскае ваеннае ўмяшанне ва ўкраінскія справы можа абярнуцца гістарычнай памылкай.
0
0
0
0
0
0