Фота прэс-службы прэзідэнта

Фота прэс-службы прэзідэнта

Для Беларусі па-ранейшаму сярод прыярытэтаў застаецца захаванне і далейшае развіццё палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязяў з Украінай. Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні Савета Бяспекі Беларусі, якое адбылося 8 красавіка з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Адным з пытанняў, якое разглядалася на пасяджэнні Савета бяспекі, стала палітычная сітуацыя ва Украіне і яе ўплыў на стан нацыянальнай бяспекі Беларусі. 

На пасяджэнні адзначана, што падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, не нясуць прамых пагроз для Рэспублікі Беларусь. Наша краіна зацікаўлена ва ўсталяванні на ўкраінскай тэрыторыі грамадзянскага міру, спакою і стабільнасці. 

Падчас пасяджэння асабліва падкрэслівалася, што Беларусь не прэтэндуе на вядучую ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, аднак прыкладзе максімальныя намаганні для захавання і развіцця адносін з брацкай краінай-суседкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?