У ноч з 8 на 9 красавіка сепаратысты могуць арганізаваць «калідор» праз дзяржаўную мяжу Украіны для праходжання калон ваеннай тэхнікі РФ.

«У прыватнасці, па нашых звестках, сёння па плане ГРУ ГШ Узброеных сіл РФ лідарам сепаратыстаў аддадзены ўказанні ў ноч з 8 на 9 красавіка арганізаваць «калідор» праз дзяржаўную мяжу Украіны для праходжання калон ваеннай тэхнікі РФ з расійскай тэрыторыі», — напісаў у Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Таксама сепаратысты атрымалі загад арганізоўваць правакацыі з ахвярамі ў гарадах рэгіёну. З тым, каб расійскі бок мог гэта інтэрпрэтаваць як «тэрор украінскай ўлады супраць народа», — адзначае Тымчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?