Ідэолаг Вадзім Гігін летась пачаў кар'еру на тэлебачанні. Фота Сяргея Гудзіліна.
«Тэлевяршыня» — штогадовы конкурс для дзяржаўных тэлежурналістаў. Ён праводзіцца ўжо дзясяты раз, прызы разбіраюць між сабой вядучыя БТ, АНТ і СТБ.
Хто стаў пераможцам «Тэлевяршыні» сёлета?
Найлепшыя вядучыя:
публіцыстычнай праграмы — Вадзім Гігін («Пазіцыя», АНТ);
штодзённай інфармацыйнай праграмы — Вікторыя Сянкевіч («Панарама», БТ);
тэматычнай праграмы — Кацярына Забенька («Цэнтральны рэгіён», СТБ);
інфармацыйна-аналітычнай праграмы — Яўген Горын («Тыдзень», СТБ);
забаўляльнай праграмы — Антон Мартыненка («На тым жа месцы ў той жа час», СТБ).
Найлепшы рэпарцёр — Тэнгіз Думбадзе («Подых планеты», АНТ).
Найлепшай публіцыстычнай праграмай назвалі ток-шоу «Пазіцыя», інфармацыйнай праграмай — «Панараму», а інфармацыйна-аналітычнай — «Форум».





