Адказы практычна на ўсе пытанні, як мы ведаем цяпер, ды, уласна, у гэтым ніхто і не сумняваўся, ведае наш прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч. А вось у мяне — куча пытанняў. Вядома: я ж не Пуцін.

Вось калі пафантазіраваць, уключыць, так бы мовіць, сваё ўяўленне. Да прыкладу, па першым канале расейскага ТБ выступае кандыдат у прэзідэнты Расіі. Самавылучэнец. Ну, напрыклад, Князеў. І заклікае да падзелу дзяржавы. Спакойна — спакойна, гэта толькі фантазіі.

Пытанне. Як бы ў гэтым выпадку паступілі ўлады? З якой хуткасцю была б узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «сепаратызм»? Назвалі б Князева здраднікам інтарэсаў радзімы, адабралі б у яго бізнэс? Калі ён бізнесмен. А калі працуе на прадпрыемстве, то звольнілі б яго з працы, ці не?

Вось яшчэ…

Калі б, напрыклад, бураты захацелі б правесці рэферэндум у Бураціі. Маўляў, ці вы хочаце, жыхары Бураціі, каб Бурація стала самастойнай дзяржавай і, у будучыні, далучылася да Манголіі? Бо ў нас адзін народ, адна культура, адна рэлігія. А барацьба за бурацкую мову і яе дзяржаўны статус ідзе так доўга, што мы ўжо ад гэтага стаміліся. А з манголамі ў нас мова практычна агульная. А да гэтага рэферэндуму бураты б вывесілі ўсюды сцягі Манголіі. Яны б захапілі мясцовы будынак МУС, ФСБ і будынкі іншых дзяржаўных структур.

Пытанне. Расійскія ўлады віталі б гэта волевыяўленне бурацкага народа? Віталі б яны страту зямлі з часткай Байкала? Ці не заехала б туды і не ўляцела б туды расійская армія? І ці не назвалі б буратаў сепаратыстамі і здраднікамі народа? Спакойна-спакойна. Гэта ўсяго толькі фантазіі.

Вось яшчэ…

А калі б у Калінінградзе група немцаў раздавала б грамадзянам Расіі пашпарты з нямецкім грамадзянствам. А нямецкі ўрад паабяцаў бы жыхарам Калінінградскай зямлі вялікія пенсіі, адно з лепшых у свеце медыцынскае абслугоўванне і іншае. І большасць калінінградцаў і бліжэйшых зямель прагаласавалі б за далучэнне да Германіі на рэферэндуме. А да гэтага б вывесілі б ўсюды нямецкія сцягі.

Не палічылі б іх здраднікамі радзімы, тэрарыстамі і сепаратыстамі? І не заехала б туды, і не ўляцела б туды расійская армія?

Вось яшчэ…

А калі б кітайцы ўздоўж мяжы з Расіяй сканцэнтравалі бы свае войскі, а жыхары расійскай тэрыторыі ўздоўж межаў з Кітаем выказаліся б за далучэнне да Кітая. А кітайцы б сталі казаць пра тое, што хочуць у гэтых месцах зрабіць кітайскую мову другой дзяржаўнай мовай у сувязі з тым, што там шмат кітайцаў. І ўсюды бы віселі кітайскія сцягі, і народ бы рыхтаваўся б да рэферэндуму.

Ці не палічыла б расійская ўлада гэтыя рэгіёны сепаратысцкімі і здрадніцкімі?

Можна працягнуць гэты шэраг. Курылы і Японія, Татарстан, Чачня і мусульманскі свет, і г. д. і да т. п.

Чаму рускія, якія жывуць на ўсходзе Украіны, якія нарадзіліся там, вучыліся там, так не любяць сваю радзіму Украіну? Што перашкаджала ім зрабіць жыццё там лепш? Ці не ўкраінская і мясцовая ўлада? Чаму яны раней яе не памянялі? Бо яна іх абкрадала? І чаму яны не паехалі адтуль раней, і не едуць адтуль зараз куды-небудзь. Ім што, забаранялі там гаварыць па- расейску? І яны ўсё свабодна валодаюць украінскай? Чаму менавіта цяпер такое жаданне ўвайсці ў Расію? А да лютага гэтага года ўсход Украіны жыў лепш? Пенсіі што, былі больш? І ўсе былі ўсім задаволеныя пры Януковічу?

Увогуле, у мяне шмат пытанняў, на якія я не магу знайсці адказу.

І ўзнікае нейкае адчуванне, што мяне чамусьці падманваюць.

Але, можа быць, гэта мая памылка.

А вам усё, дарагія мае, зразумела і ясна.

Будзьце здаровыя і, усё ж такі, трымайце сябе ў руках. Я прашу вас аб гэтым ужо не першы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0