На фоне дамоўленасцяў аб дээскалацыі, дасягнутых напярэдадні ў Жэневе, Расія прызнала ўзмацненне свайго ваеннага кантынгенту паблізу межаў з Украінай.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у эфіры тэлеканала «Расія 1». Ён паведаміў, што дадаткова да частак, якія пастаянна дыслакуюцца ў заходнім рэгіёне Расіі, з-за падзей ва Украіне да мяжы з ёй перадыслакаваныя дадатковыя сілы.

«Ёсць войскі ў раёне ўкраінскай мяжы. Адны войскі, дыслакаваныя там на пастаяннай аснове. Іншыя — накіраваныя для ўзмацнення, улічваючы тое, што адбываецца ў самой Украіне — … краіне, дзе толькі што адбыўся ваенны пераварот», — заявіў Пяскоў. Паводле яго слоў, такім чынам Расія прымае «меры засцярогі ў плане забеспячэння сваёй бяспекі». Пяскоў таксама адзначыў, што Расія з'яўляецца суверэннай дзяржавай, а таму вольная ў прыняцці рашэнняў, дзе і ў якой колькасці могуць быць дыслакаваныя яе войскі на яе тэрыторыі.

У той жа час прэс-сакратар Пуціна запэўніў, што на ўсходзе Украіны няма прысутнасці ўзброеных сіл РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?