Новы нумар «ARCHE» (№ 3 за 2014 год) цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, «Віцебск гістарычна мае памежны статус.

За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі».

Віцебскі нумар «ARCHE» расказвае пра:

— адносіны паміж Віцебскам і Рыгай у XIV—XVII стст., а таксама пра тое, як Рыга дыктатавала кулінарныя густы віцяблян;

— строі віцебскага шляхціца канца XVI — першай паловы XVII ст.;

— пра шляхецкае саймікаванне ў Віцебску пачатку XVII ст.;

— заняпад габрэйскай меншасці ў Віцебску ў першай палове XX ст.;

— працяглыя раскопкі Верхняга замку ў Віцебску, якія скончыліся археалагічнай катастрофай;

— дэеўрапеізацыю гарадскога ландшафту гораду цягам апошніх стагоддзяў;

— беларускага «нацыяналіста» Янку Гаўрыса сярод віцебскіх супрэматыстаў кола Казіміра Малевіча;

— школу віцебскіх гравёраў 1920-х гадоў;

— першыя гады Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску;

— саветызацыю Віцебшчыны ў 1920-х гг.;

— архітэктуру савецкага авангарду ў Віцебску;

— святкаванне тысячагоддзя Віцебску;

— дзейнасць і творчасць Алеся Пушкіна ў Віцебску.

Нарэшце 4 артыкулы прысвечаны віцебскім музеям.

Нумар багата ілюстраваны: у ім змешчаны сотні ілюстрацый, у тым ліку ў колеры.

ПОЎНЫ ЗМЕСТ НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана (з улікам дастаўкі) — 69 тыс. рублёў.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць « Віцебскія гісторыі », а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?