Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу, паведамляе яго прэс-служба.

Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь-1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца а 11.00.

Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0