На «народным вечы», якое праходзіць у Луганску (усходняя Украіна) пад сценамі СБУ, вызначыліся з датамі і этапамі рэферэндуму.

Кіраўніцтва сепаратыстаў вырашыла правесці рэферэндум у некалькі этапаў, каб забяспечыць яму «законныя» падставы.

Такім чынам, першы этап рэферэндуму трэба будзе правесці 11 мая.

На ім будзе пастаўлены два пытанні: 1) Ці хочаце вы, каб Луганск атрымаў статус аўтаноміі, 2) Ці хочаце вы, каб у Луганску застаўся ранейшы статус.

Далей па задуме пратэстоўцаў, атрымаўшы статус аўтаноміі, можна будзе правесці наступны этап.

Другі рэферэндум павінен адбыцца 18 мая.

На ім трэба будзе вызначыць статус Луганскай вобласці, як незалежнай рэспублікі ці як аўтаноміі ў складзе Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?