Крымінальная справа за пагрозу забойствам распачата ў Іўеўскім раёне ў дачыненні да 80-гадовай жанчыны.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, 42-гадовая жыхарка знаходзілася ў сябе на кухні, калі туды ўвайшла свякроў. Яна стала прад'яўляць прэтэнзіі з-за таго, што, на яе думку, у катлетах недастаткова мяса. Пасля гэтага схапіла кухонны нож, прыставіла яго да жывата нявесткі, пагражаючы адправіць яе на той свет.

У сітуацыю ўмяшалася ўнучка. Дзяўчына здолела ўгаварыць састарэлую жанчыну не рабіць глупстваў, пасля чаго акуратна набрала нумар «102».

У міліцыі адзначаюць, што да крымінальнага ўчынку пенсіянерка ішла на працягу некалькіх месяцаў. Пераехаўшы ў дом да сына, яна часта скандаліла, ставячы сваякам у папрок тое, што за ёй ніхто не глядзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?