Па заканчэнні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка паабяцаў сур'ёзна ўзяцца за спорт.

«За спорт возьмемся (вось пройдзе чэмпіянат свету) так, што ў кагосьці рэбры трашчаць будуць, — сказаў Лукашэнка. — Спорт — гэта вялікая палітыка, вы гэта ведаеце. Сёння, пасля перамогі Домрачавай на сочынскай Алімпіяддзе, пра Беларусь даведаліся многія больш, чым з часоў Уладзіміра Лявонавіча (былы кіраўнік МЗС Уладзімір Сянько, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы), калі ён у МЗС працаваў. З-за аднаго чалавека і яе поспеху, дадайце сюды фрыстайл і гэтак далей. Гэта не жарт, гэтым трэба займацца».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі шмат хакейных пляцовак, універсальных спартыўных збудаванняў, і частку гэтай інфраструктуры неабходна перадаць спартыўным школам, каб там рыхтавалася замена спартыўным складу беларускіх каманд. Яшчэ частку падобных збудаванняў трэба «аддаць насельніцтву, каб бацькі прыходзілі туды разам з малымі», сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што ў пытанні выкарыстання спартпляцовак вельмі неабходна выпрацаваць сістэму, фармаваць пад іх дзіцячыя і дарослыя каманды і «цалкам заняць гэтыя пляцоўкі». «Што, «Санта-Брэмар» у Брэсце не падтрымаў бы каманду, што яму варта два мільёны дастаць з кішэні і падтрымаць каманду? Нічога не варта. Гэта палова бюджэта каманды на год, — сказаў ён.

«Мы нічога лішняга не пабудавалі, гэта будзе задзейнічана, заўсёды акупіцца. Гэта інвестыцыі ў чалавечы капітал, таму што не можа яго быць без здароўя», — падсумаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?