Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду ў цэлым і Міністэрству адукацыі ў прыватнасці падрыхтаваць план карэкціроўкі нацыянальнай сістэмы адукацыі.

«Наша адукацыя мае патрэбу ў карэкціроўцы, не скажу, што нам патрэбныя нейкія рэформы, — зазначыў прэзідэнт. — Я народ супакоіў, усіх, у каго дзеці, унукі, што ніякіх рэформ у адукацыі нам сёння не трэба <…> Трэба пачысціць, скаардынаваць, паглядзець, што трэба зрабіць у адукацыі. Давайце складзем план на тры гады наперад, каб людзі разумелі і ведалі, што нам трэба зрабіць, займіцеся гэтым ва ўрадзе і Міністэрстве адукацыі».

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі сёння «менш патрэбныя людзі з вышэйшай адукацыяй», а больш людзей неабходна накіроўваць у прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. «Дык давайце накіруем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?