У кіеўскіх канцэртных залах адмяняюць канцэрты расійскіх выканаўцаў.
У прыватнасці, грошы ўжо вяртаюць за квіткі на канцэрты Уладзіміра Кузьміна, Аляксандра Разенбаўма, Хору Турэцкага, Сяргея Пенкіна, гуртоў «Аліса», «Кукрыніксы», «Наўтылус», балета з удзелам расійскіх зорак і на спектакль Юрыя Куклачова.
У балеце «Дон Кіхот», які павінен быў адбыцца 24 красавіка ў Нацыянальнай оперы Украіны, з удзелам расійскіх зорак Сяргея Палуніна і Кацярыны Крысанавай, цяпер танцуюць украінскія зоркі.
У нацыянальнай оперы паведамілі, што балет адбудзецца, але ўжо без расейскіх танцораў.