Неўзабаве ў Беларусі запрацуе новы цырк-шапіто былога галоўнага рэжысёра «Белдзяржцырка» Сержа Бандарчука.

Алекс Гертнер і яго сын Джозэф. Алекс і яго брат Крысціян — цыркачы ў пятым пакаленні. У Беларусь яны прыехалі з індыйскімі сланамі Лакшмі, Тычам і Бэйбі.

Алекс Гертнер і яго сын Джозэф. Алекс і яго брат Крысціян — цыркачы ў пятым пакаленні. У Беларусь яны прыехалі з індыйскімі сланамі Лакшмі, Тычам і Бэйбі.

Летась маці Сержа і дырэктар «Белдзяржцырка» Таццяна Бандарчук была зволеная з пасады праз карупцыйны скандал. Серж таксама пакінуў дзяржаўны цырк і стварыў свой атракцыён з беларускай назвай «Дзіва». Цяпер цырк месціцца на тэрыторыі парку «Дрымлэнд» ля скрыжавання вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў — зусім побач з Драздамі.

«У нас будзе міжнародная праграма з трынаццаці нумароў.

Гледачы змогуць пабачыць італьянскага заклінальніка змеяў Бруна Мэджыалара. Ён, дарэчы, прэзентуе і шоу павукоў-мясаедаў. Я, хоць і працую ў цырку столькі гадоў, ніколі не бачыў нічога падобнага.

Таксама ў нас будзе выступаць сям'я Герэра з Іспаніі: клоўн Марка і яго дзеці Мішэль і Жаклін. Разам яны будуць паказваць акрабатычныя нумары. Трыа Шаўчэнкаў з Беларусі будзе працаваць у вельмі складаным і небяспечным жанры «руская палка». Яшчэ адна фішка нашага цырка — кубінскі балет. Я буду працаваць з поні.

Аднак гваздом праграмы стане атракцыён з трыма сланамі братоў Гертнераў з Германіі», — расказаў Бандарчук.

Серж кажа, што былі і праблемы: «Трэба столькі ўсяго ўзгадніць, зрабіць рэгістрацыю для замежных артыстаў… Вось, напрыклад, кубінкі гавораць толькі па-іспанску — трэба вырашаць пытанне камунікацыі. Аднак мы змагаемся. Мы ж беларусы, мы ўсё можам».

Цырк дасць свой першы выступ 7 мая. Да 16 чэрвеня «Дзіва» можна наведаць у Мінску.

Пасля гэтага ён будзе гастраляваць па рэгіёнах: у Магілёве, Оршы, Наваполацку, Гродне, Брэсце. Квіткі на прадстаўленне каштуюць ад 80 да 210 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?