Сабатаж

баявік, крымінальная драма
Рэжысёр: Дэвід Эер
У ролях: Арнольд Шварцэнэгер, Мірэй Інас, Алівія Уільямс, Джо Манганьела, Сэм Уорцінгтан, Макс Марціні.
ЗША, 109 хв.

Элітная аператыўная група DEA на чале з Джонам Уортанам змагаецца з самымі небяспечнымі наркакартэлямі ў свеце.

Каманда спецыялізуецца на складаных мабільных аперацыях і чарговы раз здзяйсняе рэйд на канспіратыўную кватэру картэля. Тое, што выглядае як тыповая аперацыя, на самай справе аказваецца прадуманым працэсам крадзяжу грошай, які атрад DEA загадзя спланаваў. Але калі каманда вяртаецца па мільёны, выкрадзеных грошай у сховішчы няма, а сама група падпадае пад падазрэнне. Атрад мяркуе, што іх сакрэт знаходзіцца ў бяспецы, бо ўсе маўчаць, аднак хтосьці па адным пачынае забіваць членаў каманды.

Рэжысёр Дэвід Эер — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў у жанры крымінальнай драмы («Каралі вуліц», «Патруль»).

У супрацоўніцтве з Жалезным Арні ён стварыў баявік, які адрозніваецца ад братоў па жанры хвацка закручаным сюжэтам. Арні ж выступае ў сваім амплуа крутога ваякі з асабістай драмай. Стае і адсылак да мінулых эпічных роляў. У фільме безліч крывавых кадраў, таму людзям з нетрывалай псіхікай глядзець не рэкамендуецца.

Фільм «Сабатаж» у мінскіх кінатэатрах ідзе у кінацэнтры «У Замку» (пр. Пераможцаў, 65) і ў кінатэатры «Беларусь» (Раманаўская Слабада, 28).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?