Учора падчас паслання да народа і парламента ўспомніў асобу былога віцебскага чыноўніка Андрэя Герашчанкі. Не называючы прозвішча актывіста расейскага руху, Лукашэнка выказаў здзіўленне, што яго дагэтуль не выкінулі з Беларусі.

«Да такіх людзей падыходзіць як да дыверсантаў!» — загадаў ён.

Лукашэнка называў абсалютным глупствам выказванні некаторых дзеячоў аб уціску рускіх і рускамоўных у Беларусі.

«Я б не выключаў, што інфармацыя прэзідэнту падаецца неаб’ектыўна, не вычарпальная. Мы ніколі не казалі пра агульны ўціск рускамоўных ці рускіх. Гаворка ішла пра канкрэтныя выпадкі: назвы вуліц, станцый метро, увогуле працы Тапанімічнай камісіі», - кажа старшыня віцебскай арганізацыі «Рускі дом» Андрэй Герашчанка.

«Вядома, праблема Крыма, Паўднёвага Усходу Украіны падштурхоўваюць Лукашэнку арыентавацца на нейкіх нацыянальных момантах. Гэта ўсё зразумела, але трэба неяк больш спакойна абгрунтоўваць сваю пазіцыю. Занадта шмат эмоцый было ва ўчорашнім выступе».

Андрэй Герашчанка спадзяецца, што «напружанасць, праблемныя моманты будуць знятыя ў выніку хуткага візіту ў Мінску Уладзіміра Пуціна».

Учора на нарадзе Лукашэнка аддаў загад КДБ спыняць усялякія размовы аб уціску рускіх.

«Мы не парушаем законы. Дзейнічаем у прававым полі, — кажа Герашчанка. — Ніякіх праблем з КДБ і іншымі спецслужбамі не існавала. Не з’явілася іх пакуль і пасля ўчорашняга выступу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?