Суддзя Заводскага раёна Мінска Анастасія Асіпчык прызнала актывіста «Альтэрнатывы» Іллю Дабратвора вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі і асудзіла па кожным з гэтых артыкулаў на 7 сутак арышту. Праз частковае складванне прысудаў сумарна Ілля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак.

У сваім каментары да прысуда Ілля Дабратвор звязаў асуджэнне з маючым адбыцца Чарнобыльскім шляхам.

Паводле Іллі Дабратвора, у ізалятары на Акрэсьціна, дзе ён правёў ноч, шмат затрыманых, да таго ж значную іх колькасць рыхтуюць для накіравання ў ЛПП нібыта на лячэнне ад алкагалізму. Людзі звязваюць гэта з будучым чэмпіянатам па хакеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?