Большасць украінцаў — 59,4% — выступаюць за тое, каб Украіна і Расія мелі сяброўскія адносіны і адкрытыя межы, 30,8% — за закрытыя межы паміж краінамі і ўвядзенне віз.

Пра гэта сведчаць вынікі ўсеўкраінскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс», Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, сацыялагічнай групай «Рэйтынг» і Цэнтрам Разумкова, якія прэзентавала сёння ў Кіеве Усеўкраінская грамадская арганізацыя «Камітэт выбаршчыкаў Украіны».

Так, за унітарную дзяржаву гатовыя прагаласаваць 70,9% апытаных, за федэратыўную дзяржаву — 18,7%. Астатнія не вызначыліся або адмовіліся адказваць.

Таксама, паводле дадзеных апытання, толькі 4,8% украінцаў імкнуцца аб'яднацца з Расіяй. Большасць — 59,4% — выступаюць за тое, каб дзве незалежных краіны мелі сяброўскія адносіны і адкрытыя межы, 30,8% — за закрытыя межы паміж краінамі і ўвядзенне віз.

Акрамя таго, генеральны дырэктар КМІС Уладзімір Паніёта заўважыў, што даследаванне прадэманстравала, што большасць украінцаў імкнуцца да інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз. На яго думку, значны рост прыхільнікаў еўраінтэграцыі звязаны, у тым ліку, і з тым, што ў апытанні не прымалі ўдзел крымчане. У той жа час даследаванне паказала, што ўступленне ў НАТА падтрымлівае толькі траціна украінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?