Ад 6 да 10 мая ў дацкім Капенгагене ў залах B&W пройдзе 59-ы конкурс песні «Еўрабачанне».

Усяго прымуць удзел 37 краін. Польшча і Партугалія вярнуліся ў конкурс, а вось Балгарыя, Кіпр, Сербія і Харватыя, наадварот, адмовіліся.

Вядучыя букмекерскія канторы свету ўжо сёння прымаюць стаўкі на пераможцу «Еўрабачання». Безумоўным лідарам становіцца 30-гадовы армянскі спявак Aram Mp3 (сапраўднае імя Арам Саркісян), які выканае песню Not Alone (Не адна).

Большасць букмекераў настолькі ўпэўненыя ў перамозе Арама, што прымаюць стаўкі на яго ўсяго крышачку больш за 1. Напрыклад, 6 да 5, ці 7 да 4. Арменія раней ніколі не перамагала на «Еўрабачанні».

На другім месцы ідзе шведская бландзінка Санна Нільсан, якая выканае песню Undo (Адмяніць). Стаўкі на яе прымаюцца ў раёне 2,5-3 да 1.

А вось на трэцім месцы так бы мовіць гаспадар пляцоўкі. Спявак Басім прадстаўляе Данію. Яму 21 год, а родам з Марока. Калі пераможа Басім, то той, хто на яго паставіць, узбагаціцца ў 8-9 разоў.

Беларускі спявак Тэа знаходзіцца дзесьці напрыканцы спіса. Букмекеры зусім нізка ацэньваюць яго шанцы на перамогу, прымаючы стаўкі ў дыяпазоне 100-300 да 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?