Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, які па тэлефоне заявіў пра намер ўзарваць Стары горад у Барысаве, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

«У Барысаўскі РУУС з мабільніка патэлефанаваў мужчына і сказаў, што збіраецца падарваць Стары горад у Барысаве. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку гараддзела высветлілі, што тэлефанаваў мясцовы 32-гадовы жыхар, раней судзімы за крадзяжы», — распавялі ў УУС.

«Тэлефоннага тэрарыста» затрымалі. «Мужчына растлумачыў, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ўцямна не можа растлумачыць прычыны свайго ўчынку», — адзначылі ва ўпраўленні.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?