«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны cупраціў», ноччу ў Данецкай вобласці адбылося чарговае баявое сутыкненне.
Некалькі дзясяткаў экстрэмістаў, узброеных аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, напалі на склады са зброяй у Арцёмаўску», — паведаміў у фэйсбуку кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
Украінскія вайскоўцы далі адпор налётчыкам: сустрэўшы ўзброены супраціў, экстрэмісты разбегліся.
Паводле папярэдніх звестак, ёсць параненыя.
Паводле інфармацыі Навін Данбаса, у 5.20 раніцы ў бальніцу даставілі вайскоўца кантрактнай службы з раненнем у твар. Пацярпеламу аказана дапамога.
Стан 27-гадовага пацыента медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці.