Два расійскія самалёты-бамбавікі Ту-95 у сераду пасля абеду парушылі паветраную прастору Нідэрландаў. Для іх перахопу ў неба паднялі два знішчальнікі F-16.

Пра гэта паведамляюць нідэрландскія СМІ са спасылкай на паведамленне авіябазы Volkel.

«З авіябазы Volkel былі ўзняты два знішчальнікі F-16 для перахопу двух расейскіх самалётаў, якія парушылі паветраную прастору Нідэрландаў. Інцыдэнт адбыўся ў 15:15», — гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе «Укрінформ».

Нідэрландскія знішчальнікі былі адпраўленыя ў зоны, што знаходзіцца фактычна на мяжы паветранай прасторы Нідэрландаў і Вялікабрытаніі над Паўночным морам.

«Перахоп не спатрэбіўся, паколькі на момант прыбыцця нідэрландскіх самалётаў расейскія бамбавікі ўжо знаходзіліся пад суправаджэннем брытанскіх знішчальнікаў», — інфармуе выданне.

Як адзначаюць СМІ са спасылкай на прадстаўніка ВПС Нідэрландаў, гаворка ідзе аб двух расійскіх бамбавіках Ту-95, у кадыфікацыі НАТА Bear («Мядзведзь»). Падобныя інцыдэнты з расійскімі самалётамі здараюцца некалькі раз на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?