Пра арышт Аляксандра Сцепаненкі і Уладзіміра Сяргеева паведаміў лідар аб'яднання Алег Корбан.

У каментары Еўрарадыё ён распавёў, што пра арышт сябры «Альтэрнатывы» даведаліся выпадкова.

«Калі ўчора ўвечары тэлефанавалі на Акрэсціна, каб даведацца аб лёсе затрыманага і асуджанага Іллі Дабратвора, праз камунікацыю з дзяжурным высветлілася, што на Акрэсціна завезлі яшчэ двух хлапцоў. Адпаведна, мы даведаліся імёны. І аказалася, што гэта два нашыя сябры. Якраз супаставілі дадзеныя, што не можам іх знасці ні мы, ні іх сябры, ні родныя-блізкія…»

Па словах Корбана, Сцепаненку і Сяргеева затрымалі ўвечары 22 красавіка.

Іх абвінавацілі ў лаянцы матам у публічным месцы і асудзілі на 5 сутак. Лідар «Альтэрнатывы» лічыць, што затрыманні звязаныя найперш з блізкім «Чарнобыльскім шляхам».

Як паведамлялася, у сераду на 10 сутак асудзілі актывіста «Альтэрнатывы» Іллю Дабратвора. Напярэдадні яго затрымалі з нацыянальнай сімволікай, якую хлопец перавозіў у сваім аўтамабілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна