У нумары:
— Пацёмкінская вёска ў цэнтры Мінска. Перад прыездам Лукашэнкі дом закрылі шырмамі. Прычым якімі…
— Як хочуць узаконіць парушэнні пры забудове Курапатаў? Ахоўную зону прапануюць пасунуць, каб пакінуць грыль-альтанкі «Бульбаш-хола».
— Інвестары не прыйшлі — будавала дзяржава. Пяць самых цікавых новых мінскіх гатэляў.
— У чым поспех карэйскай адукацыі? Гутарка з другім сакратаром пасольства Карэі ў Мінску спадаром Ку Бон Ілем.
— Адсек прыяцелю рукі, каб таго не пазналі па адбітках пальцаў. У Расіі асудзілі беларуса за двайное забойства землякоў.
— Зінаіда Бандарэнка: Я ўвесь час адчувала сябе маладой. 25 красавіка 75-годдзе адзначае самая вядомая беларуская тэлезорка, дыктарка, народная артыстка Беларусі. Гутарка і правілы жыцця.
— Радаўніца: ад «грамулькі» да карагодаў на могілках. Усё пра беларускія традыцыі памінання продкаў расказвае фалькларыстка Таццяна Валодзіна.
— Самы вялікі калумбіец. Апошні раз на публіку Габрыэль Гарсія Маркес выйшаў 6 сакавіка, у свой 87-ы дзень народзінаў. Як заўжды элегантны, з жоўтай ружай у пятліцы, ён адказваў на пытанні чытачоў…
— Тамара Шэрман: «Маркес казаў: у мяне ноч дзеліцца на дзве паловы».
— Без віны свінаватыя. Камертон Сяргея Ваганава.
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).