Французскі трэнер Арсен Венгер падпіша новы кантракт з лонданскім футбольным клубам «Арсенал». Пра гэта паведамляе выданне The Daily Mirror. Ранейшае пагадненне 64-гадовага спецыяліста разлічана да канца цяперашняга сезона.

AFP

AFP

Венгер заявіў, што мае намер застацца і пазмагацца за першае месца ў прэм'ер-лізе ў наступным сезоне [апошняе чэмпіёнства датаванае 2004 г. — НН].

На летнія трансферы трэнеру «Арсенала» будзе выдзелена 70 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Паводле інфармацыі The Daily Mirror, «Арсенал» цікавіцца форвардам «Баварыі» Марыа Манджукічам, паўабаронцамі Томам Клеверлі з «Манчэстар Юнайтэд» і Антуанам Грызманам з «Рэала Сасьедад».

У гэтым сезоне лонданскі клуб знаходзіцца на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы прэм'ер-лігі, набраўшы 70 ачкоў пасля 35 тураў. 17 мая «Арсенал» згуляе з «Хал Сіці» ў фінале Кубка Англіі. У выпадку перамогі лонданцы заваююць першы трафей з 2005 года.

Венгер узначаліў «Арсенал» у 1996 годзе. За гэты час ён тройчы выйграў прэм'ер-лігу, па чатыры разы заваёўваў Кубак і Суперкубак Англіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?