18.46

Турчынаў: Антытэрарыстычная аперацыя адноўлена

17.46

Тэрарысты ў Славянску сабраліся прыкрывацца дзецьмі

16.46

Антытэрарыстычная аперацыя ў Славянску прыпыненая з-за пагрозы расійскага ўварвання

13:44

Пуцін прыгразіў сур'ёзнымі наступствамі тым, хто праводзіць «карную аперацыю» ва Украіне

13:19

Украінскае падраздзяленне адышло ад блокпаста пад Славянскам

13:00

Украінцы ў Славянску страляюць на паражэнне. МУС: забіта пяць баевікоў

12:54

Важак расійскіх штурмавікоў у Славянску: Мы акружаны

12:40

Вось што перадае карэспандэнт РІА «Новості», які знаходзіцца з боку баевікоў:

«Вайскоўцы ўкраінскай арміі адбілі ў апалчэнцаў блакпост ў раёне камбікормавага завода, які быў абстраляны ў чацвер. Апалчэнцы адступілі і падпалілі шыны, каб абцяжарыць наступ.

Відавочцы кажуць, што рухаецца 8 БМД і БТР, некаторыя з украінскімі сцягамі, 12 кулямётчыкаў. Над месцам перастрэлкі кружаць тры верталёты.

Зараз ўкраінскія ваенныя даглядаюць на блокпосце усіх падазроных асобаў».

Над горадам Славянск (Данецкая вобласць) кружаць верталёты. На блокпастах з'явіліся людзі са зброяй. У сацсетках пішуць, што армія пачала штурм.

Тэлефонная сувязь у горадзе адсутнічае, паведамляе Korrespondent.net.

Раней мясцовыя СМІ напісалі, што ў выніку перастрэлкі ў Славянску раніцай 24 красавіка загінулі два чалавекі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны.

Сёння раніцай паміж Славянскім і Святагорскам (Данецкая вобласць) была выяўленая група ўзброеных людзей. З блокпаста сепаратыстаў туды выйшла мабільная група. Па словах сепаратыстаў, з лесапаласы па ёй адкрылі агонь, паведамляе slavgorod.com.ua.

Па папярэдніх дадзеных у выніку перастрэлкі двое мужчын загінулі, ёсць параненыя. Каля 9.30 у бальніцу паступіў мужчына з агнястрэльным раненнем. Цяпер медыкі змагаюцца за яго жыццё. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Мабільная сувязь у горадзе зноў працуе з перабоямі. У небе бесперапынна кружаць верталёты. Бацькі масава забіраюць дзяцей са школ і садкоў.

Учора ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі стратэгічна важны Святагорск. Уначы ўкраінцы адбілі штурм танкавай часці ў Арцёмаўску. Таксама ўначы ўкраінская Нацыянальная гвардыя выкінула сепартыстаў з будынку гарсавета Марыупаля.

За апошнія тыдні ў сутычках з расійскімі штурмавікамі і ад іх рук у Данецкай вобласці загінулі прынамсі 12 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?