Праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights пры падтрымцы шэрагу парламентарыяў з еўрапейскіх краін заклікае Аляксандра Лукашэнку адмысловым дэкрэтам вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі.

Праваабаронцы заклікаюць вызваліць дзевяцёх беларускіх палітвязняў: Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Андрэя Гайдукова, Эдуарда Лобава, Васіля Парфянкова, Арцёма Пракапенку і Яўгена Васьковіча.

Аўтары звароту адзнчаюць, што правы палітвязняў моцна парушаюцца. «Гэта можна лёгка скончыць з дапамогай адмысловай амністыі», - падкрэсліваюць яны.

Пад зваротам падпісаліся сярод іншых Крыстоф Штрэсэр, камісар нямецкага ўраду па палітыцы ў галіне правоў чалавека, дэпутаты нямецкага Бундэстагу Марылуізэ Бэк, Утэ Фінкх-Крэмэр, Катрын Гёрынг-Экарт, Франц Тонэс, дэпутат швейцарскага парламенту Жан-Франсуа Штаерт, еўрапарламентарыі Сары Эсая, Марэк Мігальскі і Вэрнэр Шульц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?