Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіне пачаліся вучэнні.

«Сілы відавочна няроўныя», — заявіў міністр абароны перад пачаткам пасяджэння калегіі ваеннага ведамства.

«Такая адмашка на прымяненне зброі супраць мірных жыхароў сваёй краіны ўжо дадзена. Калі сёння гэтую ваенную машыну не спыніць, то гэта прывядзе да вялікага ліку загінулых і параненых. Не спрыяюць нармалізацыі становішча вакол Украіны і аб'яўленыя вучэнні войскаў НАТА на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі», — заявіў міністр.

«Мы вымушаныя рэагаваць на такое развіццё сітуацыі», — дадаў Шайгу.

«З сённяшняга дня, — сказаў ён, — у памежных з Украінай раёнах пачаліся вучэнні батальённыя тактычных груп агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў. Войскі адпрацоўваюць пытанні здзяйснення маршаў сваім ходам і разгортвання для выканання задач па прызначэнні», — заявіў Шайгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру