Украінскія сілавікі прыпынілі антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску з-за вялікай колькасці войскаў РФ ля мяжы.

Пра гэта паведамляе Kyiv Post са спасылкай на сваю крыніцу сярод сілавікоў.

Па дадзеных ўкраінскай разведкі, рызыка ўварвання расійскіх войскаў значна вырасла, адзначыў суразмоўца.

Ён таксама пацвердзіў, што колькасць загінулых у ходзе аперацыі узрасла да сямі чалавек. «Сепаратысты у паніцы», — адзначыў ён.

Урад пераглядае план правядзення аперацыі, улічваючы апошнія дадзеныя разведкі з усходніх межаў.

Як вядома, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пачаліся вучэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру