Аблсавет выказаў сваё крайняе абурэнне нежаданнем цэнтральнай улады ў Кіеве пагадзіцца з «законнымі» патрабаваннямі жыхароў Данбаса.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай на чарговай сесіі аблсавета 24 красавіка.

«У сітуацыі, якая склалася, мы заяўляем аб падтрымцы дзеянняў народных дэпутатаў Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі ў парламенце, якія адстойваюць інтарэсы усходу Украіны, адстойваюць права нашых выбаршчыкаў жыць годна, па ўласным выбары, а не па ўказцы з Кіева», — сказана ў звароце.

Акрамя гэтага, дэпутаты аблсавета падтрымалі рашэнни Надзвычайнага з'езду дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласці, які заклікаў цэнтральную ўладу неадкладна перайсці да дзеянняў, накіраваных на дээскалацыю канфлікту на Усходзе Украіны.

«Мы падтрымліваем патрабаванні аб неадкладным і безумоўным прыняцці заканадаўчага рашэння аб амністыі грамадзян, якія прынялі ўдзел у пратэстных акцыях на паўднёвым усходзе краіны. Мы выступаем за глыбокую дэцэнтралізацыю ўлады — пашырэнне паўнамоцтваў абласных, раённых і сельскіх саветаў, прамыя ўсенародныя выбары старшыняў абласных і раённых саветаў; фарміраванне выканкамаў абласных і раённых саветаў; роспуск абласных і раённых дзяржаўных адміністрацый», — гаворыцца ў заяве.

Таксама дэпутаты выступаюць за бюджэтную аўтаномію рэгіёнаў, якая, на іх думку будзе стымулам для развіцця і правядзення эфектыўнай эканамічнай палітыкі на месцах. Таксама яны выступілі за пераразмеркаванне падаткаў паміж рэгіёнамі і цэнтрам, а таксама за прадастаўленне рускай мове статусу другой дзяржаўнай.

Імплементацыю сваіх патрабаванняў яны бачаць праз неадкладнае ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны і законы шляхам рэферэндуму і галасавання ў парламенце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру