Сепаратысты ў Славянску выключаюць магчымасць перамоваў з сілавікамі, якія распачалі сёння раніцай спецаперацыю ў ваколіцах гэтага населенага пункта.
«Весці перамовы не будзем», — сказаў на брыфінгу «народны мэр» горада Вячаслаў Панамароў.
Па дадзеных Панамарова, раніцай «БТР высадзілі каля 150 дэсантнікаў, яны цяпер побач з горадам, з чаго мы робім выснову, што яны рыхтуюцца да штурму». Ён не выключае, што сілавікі пачнуць штурмаваць горад ужо гэтай ноччу.
0
0
0
0
0
0