Шаснаццаць дзяцей і інструктар па плаванні 24 красавіка атруціліся растворам хлору ў басейне мінскага ліцэя №1 на вуліцы праспекта Газеты «Звязда».

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, атручэнне атрымалі вучні школы №105 Мінска, у якіх у басейне ліцэя праходзілі планавыя заняткі. Яны пачаліся пасля замены вады ў басейне і яе абеззаражання апаратам хларавання вады з выкарыстаннем воднага раствора гіпахларыту натрыя для плавальных басейнаў.

У басейне ў дзяцей пагоршылася самаадчуванне. У іх адзначаліся кашаль, рэзь у вачах, пачырваненне вачэй. Інструктар па плаванні і персанал спарткомплексу ліцэя неадкладна вывелі школьнікаў з будынка на свежае паветра. Доступ у будынак спарткомплексу быў абмежаваны.

Брыгада хуткай дапамогі даставіла 16 вучняў чатырох класаў і інструктара па плаванні ў гарадскія бальніцы. Пасля медыцынскага абследавання стан васьмі дзяцей прызнаны здавальняючым, астатніх дзяцей — сярэдняй ступені цяжкасці.

Па факце надзвычайнага здарэння вядзецца разбіральніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру