Непрадуманая палітыка Расіі ў дачыненні да Украіны забрала магчымасць у Масквы стаць цэнтрам прыцягнення ўсходнеславянскага свету. Пра гэта ў Кіеве заявіў расійскі палітык Міхаіл Хадаркоўскі.

Ён лічыць, што гэты цэнтр цяпер можа перамясціцца ў Кіеў.

«У выніку амбіцый нашага прэзідэнта надоўга або назаўсёды заблакаваная магчымасць для Масквы стаць цэнтрам прыцягнення усяго ўсходнеславянскага свету», — сказаў ён.

«У выніку гэтай глыбока непрадуманай палітыкі месца славянскага цэнтра можа праз тысячагоддзя вярнуцца Кіеву», — лічыць Хадаркоўскі.

Паводле яго слоў, «фактычна пахаваная ідэя аб'яднання праваслаўнай царквы вакол Масквы».

Ён звярнуў увагу на тое, што мільёны расійскіх грамадзян за мяжой цяпер сталі аб'ектамі недобразычлівых адносіны.

«Гэта падобна на тое, як калі б ЗША замест таго, каб ствараць Еўраатлантычны альянс, увялі войскі на тэрыторыю Канады, каб дыктаваць, як развіваць адносіны народа гэтай краіны», — лічыць Хадаркоўскі.

Ён перакананы, што ў XXI стагоддзі нельга жыць па правілах мінулых стагоддзяў, думаць катэгорыямі сілавога адабрання тэрыторый, а неабходна думаць катэгорыямі павышэння якасці жыцця людзей.

«У сучасным глабалізаваным свеце гэта не проста здаецца дзіўным і дзікім, гэта пройгрышныя паводзіны», — сказаў Хадаркоўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру