Прэзідэнт Расіі выявіў у дзейнасці найбуйнейшага расейскага паштовага сэрвісу і пашукавіка «Яндэкс» заходнія ўплывы.

Reuters.com

Заява прагучала на медыяфоруме ў Санкт-Пецярбургу, арганізаваным «Агульнарасійскім народным фронтам» (ОНФ), лідарам якой з'яўляецца Уладзімір Пуцін, піша «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, калі «Яндэкс» толькі пачынаў сваю працу, на яго стваральнікаў націснулі, вымусіўшы прызначыць у кіруючыя органы пэўную колькасць еўрапейцаў і амерыканцаў. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што, хоць пошукавік з'яўляецца расійскай нацыянальнай пошукавай сістэмай, часткова ён зарэгістраваны за мяжой, прычым «не толькі ў мэтах падаткаабкладання, але і па іншых меркаваннях». Пра што менавіта ідзе гаворка, Пуцін не патлумачыў.

Заявы прагучалі ў адказ на пытанне аднаго з удзельнікаў форуму. Той звярнуў увагу на дваістасць «Яндэкса», адзначыўшы, што, з аднаго боку, гэта пошукавік, а з другога — СМІ. На яго думку, «Яндэкс», складаючы топ-5 топ-навінаў, фармуе карціну дня для дзясяткаў мільёнаў чалавек і пры гэтым не мае ліцэнзіі СМІ і, такім чынам, не нясе ніякай адказнасці перад законам.

Разважаючы аб інтэрнэце і інфармацыйнай бяспецы, прэзідэнт Расіі адзначыў, што інтэрнэт быў створаны як спецпраект ЦРУ. Амерыканцы, па яго словах, імкнуцца ўтрымаць манаполію ў гэтай сферы, але ў сучасным свеце гэта немагчыма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру