Аператар velcom запусціў новы мабільны дадатак moVa — праграму, якая дапаможа мець зносіны на беларускай мове. 

Як паведамілі у прэс-службе velcom, moVa дазваляе атрымаць раскладку клавіятуры на беларускай мове і такім чынам зрабіць выкарыстанне роднай мовы ў зносінах больш зручнай. З новым дадаткам таксама можна публікаваць паведамленні на беларускай мове ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, «Укантакце»; адпраўляць SMS кантактам з адраснай кнігі; перакладаць словы ці тэкст на беларускую мову і публікаваць іх адразу. 

Мабільны дадатак moVa быў распрацаваны да 15-годдзя кампаніі velcom, з'яўляецца бясплатнай праграмай і даступны для спампоўкі ў «маркетах» для карыстальнікаў смартфонаў на базе АС Android і iOS. 

Акрамя таго, як удакладнілі ў кампаніі velcom, праз дадатак moVa можна падпісаць петыцыю ў электроннай форме і папрасіць Apple дадаць беларускую раскладку клавіятуры ў сістэму iOS, каб яна з'явілася ў кожным смартфоне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру