Амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі ўжо на волі і накіроўваецца ў Данецк. Ён гутарыў з BBC.
Паводле паведамлення, з журналістам усё ў парадку.
Сайман Астроўскі, першае фота пасля вызвалення
Журналіст J- Francois Belanger адзначае, што Астроўскага білі, завязвалі вочы і звязвалі рукі. Аднак пазней з ім паводзіліся добра.
Раней тэрарысты ў СБУ горада Славянска заяўлялі, што хочуць абмяняць выкрадзенага імі амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага на свайго арыштаванага лідара Паўла Губарава.
Журналіста сайта Vice News выкралі ў панядзелак, 21 красавіка.
У сераду лідар мясцовых тэрарыстаў Панамароў прызнаў, што Астроўскі ў іх, і яго падазраюць у супрацоўніцтве з «Правым сектарам», бо ў яго былі амерыканскі і ізраільскі пашпарты.





