У Славянску Данецкай вобласці праз правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі зачынены школы, сады і крамы. Пра гэта паведамляецца на часовым сайце Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле дадзеных, жыхарам горада рэкамендавана знаходзіцца дома.

«У горадзе зачынены школы, садкі, магазіны. Усе сілы Народнай самаабароны, узброеныя байцы «народнага апалчэння» прыведзены ў баявую гатоўнасць», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, па дадзеных прэс-службы Данецкай абладміністрацыі, зараз ваенныя ўкраінскай арміі выціснулі апалчэнцаў з блокпаста ў раёне камбікормавага завода.

Сёння сепаратысты ў Славянску трымаюць будынак гарадскога ўпраўлення міліцыі, СБУ, гарсавет, бальніцы і гасцініцы.

У ходзе антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску загінулі 5 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?