Ніводзін беларускі банк не прадае амерыканскія долары танней чым 10.000 рублёў, сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, што выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі банкаў.

22 красавіка па курсе 9.990 рублёў грашовую адзінку ЗША прапаноўвалі два банкі — «РРБ-Банк» і «Тэхнабанк». На наступны дзень столькі каштаваў долар толькі ў банку «Масква — Мінск». 24 красавіка амерыканскую валюту прадавалі па курсе ад 10.000 («Парытэтбанк», «Тэхнабанк», «Масква — Мінск», Беларускі банк малога бізнесу, банк «Гандлёвы капітал» і «Цэптэр-банк») да 10.180 («Дэльта-банк»).

У той жа час гістарычны рэкорд складае 10.300 рублёў. Такі курс продажу долара быў зафіксаваны ў «ХоўмКрэдытБанку» ў кастрычніку 2011 года, у разгар фінансавага крызісу.

З 1 па 24 красавіка сярэдні курс наяўнага долара вырас на 1,23% (з 9.870,5 да 9.992 рублёў), з пачатку года — на 4,43%.

У студзені гэтага года амерыканская валюта падаражэла на 0,64%, у лютым — на 1,51%, у сакавіку — на 0,97%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?