Нацыянальны банк Беларусі ўвёў забарону на выдачу крэдытаў без даведак аб даходах. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацбанка ад 18 красавіка №253.

Дакументам устаноўлена, што ацэнка банкам крэдытаздольнасці фізасобы будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае атрыманне даходу.

Гэта неабходна для прыняцця банкам рашэння аб прадастаўленні фізічнай асобе крэдыту, а таксама аб заключэнні дамовы фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, паводле грашовага абавязацельства фiзасобы.

Такімі дакументамі можа быць даведка аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння); даведка аб памеры атрыманай пенсіі; даведка аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі; даведка аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння; даведка аб даходах, вылiчаных i ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб; іншыя дакументы якія пацвярджаюць атрыманне даходу, выдача якіх прадугледжана ўказам №200 ад 26 красавіка 2010 года.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 1 мая 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?