Падчас двухбаковай сустрэчы ў рамках саміту «Усходняга партнёрства» ў Празе в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца і прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці вырашылі, што дзвюм краінам неабходна разам процідзейнічаць агрэсіі Расійскай Федэрацыі.

Бакі, у прыватнасці, абмеркавалі пытанні міжнароднай бяспекі, удзялілі ўвагу развіццю падзей на ўсходзе Украіны і ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова.

Дзешчыца і Цімафці адзначылі неабходнасць каардынацыі намаганняў дзвюх краін па супрацьдзеянні ціску Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, у еўраінтэграцыйным кантэксце.

Кіраўнік МЗС Украіны таксама выказаў падзяку кіраўніцтву Малдовы за безумоўную падтрымку Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?