12:58

Верталёт ў Краматорску быў прастрэлены адзіночным снайперскім стрэлам.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Антытэрарыстычнай аперацыі Васіль Крутаў ў пятніцу. «Верталёт на аэрадроме ў Краматорску быў абстраляны адзіночным снайперскім стрэлам на стаянцы. Стрэл быў зроблены ў бак з гаручым. У сувязі з гэтым адбыўся выбух», — сказаў ён.

Крутаў адзначыў, што ў выніку выбуху пацярпеў камандзір экіпажу. Разам з тым, ён адзначыў, што захоўваецца пагроза падрыву боепрыпасаў верталёта.

12:34

Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзмітрый Тымчук паведаміў, што на аэрадроме ў Краматорску ў выніку абстрэлу ўзарваўся верталёт Міг-8.

Аб гэтым Тымчук сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Ён адзначыў, што паводле інфармацыі крыніц у Краматорску, ахвяр у выніку выбуху няма, камандзір верталёта паспеў выскачыць. «Папярэдняя версія — абстрэл падчас разагрэву перад узлётам верталёта», - сказаў ён.

12:21

У Краматорску (Данецкая вобласць) на аэрадроме днём 25 красавіка прагрымелі выбухі. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў Уладзімір Кухараў, які знаходзіцца на месцы падзей.

Паводле яго слоў, прагрымелі два выбухі. «За Краматорскам каля другога выхаду на аэрадроме толькі прагрымеў выбух, цяпер дыміць», — напісаў ён каля 11:30.

Крыху пазней, па яго словах, адбыўся яшчэ адзін выбух. Паведамляецца, што пазней — яшчэ два.

У раёне аэрадрома, які кантралюе ўкраінская армія, чуваць страляніна і бачны чорны дым, паведамляе РІА «Новості» са спасылкай на свайго карэспандэнта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, якую прыводзіць агенцтва, апалчэнцы падбілі адзін з БТРаў. Інфармацыі аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.

Таксама паведамлялся ў сацсетках, што выбухнуў верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?